Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Міжнароднай арганізацыі працы папярэдне ўхваліла выпрацоўку санкцый супраць Беларусі


Сьцяг Міжнароднай арганізацыі працы (МАП)
Сьцяг Міжнароднай арганізацыі працы (МАП)

Выпрацоўка санкцый згодна з артыкулам 33 Статуту МАП можа пачацца за парушэньне ўладамі правоў працоўных.

У падтрымку выступілі ўсе тры групы прадстаўнікоў у Міжнароднай арганізацыі працы — урадаў, наймальнікаў і працоўных, паведамілі ў Офісе Сьвятланы Ціханоўскай.

Супраць выпрацоўкі санкцый выступілі Расея, Іран і Кітай.

Фінальнае галасаваньне адбудзецца 8 лістапада. Пасьля абмеркаваньня Адміністрацыйнай радай у сакавіку пытаньне вынесуць на разгляд 111-й канфэрэнцыі МАП у чэрвені 2023 году.

Артыкул 33 гучыць так:

«У выпадку, калі які-небудзь Член не выконвае ў вызначаны тэрмін рэкамэндацыі, калі такія маюцца, што зьмяшчаюцца ў справаздачы Камісіі па расьсьледаваньні або ў рашэньні Міжнароднага Суду, у залежнасьці ад абставін, Адміністрацыйная рада можа рэкамэндаваць Канфэрэнцыі такія захады, якія палічыць разумнымі і мэтазгоднымі для забесьпячэньня іх выкананьня».

18 і 19 красавіка па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Праваабаронцы прызналі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія трапілі пад рэпрэсіі, палітвязьнямі. У лістападзе пачнуцца суды над імі.

У ліпені Вярхоўны суд зьліквідаваў усе незалежныя прафсаюзныя арганізацыі: Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і арганізацыі, якія ўваходзілі ў яго склад — Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз мэталістаў (СПМ), Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, працаўнікоў, энэргетыкаў (БНП), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі асудзілі дзеяньні ўладаў Беларусі. Камітэт выкананьня нормаў Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў кіраўніцтва Беларусі неадкладна аднавіць права працоўных на свабоду асацыяцый.

Артыкул 33 прымяняўся толькі аднойчы ў гісторыі: у 2001 годзе супраць М’янмы за «паўсюднае выкарыстаньне прымусовай працы цывільнага насельніцтва па ўсёй краіне ўладамі і вайскоўцамі».

Тады расьсьледаваньне пачалі ў 1997-м, у 1999-м зрабілі выснову, што ні адна з трох рэкамэндацый не выконваецца. Толькі ў 2012-м санкцыі і абмежаваньні зьнялі пасьля таго як убачылі «прагрэс М’янмы ў выкананьні рэкамэндацый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG