Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская армія канцэнтруе ў Беларусі іранскія бесьпілётнікі, гэта вялікая праблема, — украінскі дыплямат


Іранскія дроны
Іранскія дроны

Расейская армія канцэнтруе ў Беларусі іранскія бесьпілётнікі — яны сёньня самая вялікая праблема Ўкраіны. Пра гэта ў эфіры брытанскага тэлеканала Sky News паведаміў амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка.

Паводле яго слоў, іранскія бесьпілётнікі назапашваюцца ў Беларусі «даволі блізка ад Кіева».

«Нам удалося зьняць з неба каля 70–75% усіх бесьпілётнікаў і ракетаў. Ракеты ў іх заканчваюцца, гэта дакладна. Сёньня расейскі флёт ня выйшаў з сваіх базаў у мора, каб запусьціць свае ракеты. Але самая вялікая праблема — іранскія бесьпілётнікі. Яны танныя і прыходзяць масава. Зь імі вельмі складана змагацца», — сказаў дыплямат.

Ён адзначыў, што Захад павінен націснуць на Іран і ўвесьці супраць яго новыя санкцыі.

«Мы павінны закрыць неба для Ўкраіны. Часам гэта азначае самалёты, а ў большасьці выпадкаў гэта азначае зэнітныя ракеты. Мы таксама павінны ўзмацніць ціск на Расею і Іран. У дачыненьні да Ірану палітычныя санкцыі павінны быць збольшага такімі ж, як адносна Расеі, для таго каб ціснуць на іх, пакуль яны больш ня змогуць пасылаць ракеты або будаваць новыя», — сказаў Прыстайка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG