Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нагорнага Карабаху ўзначаліў расейскі мільярдэр, які нядаўна адмовіўся ад пашпарта РФ


Рубэн Варданьян
Рубэн Варданьян

Мільярдэр Рубэн Варданьян, які адмовіўся ў верасьні ад расейскага грамадзянства і заявіў аб жаданьні пераехаць у Нагорны Карабах (НКР), прызначаны дзяржаўным міністрам непрызнанай рэспублікі, паведамляецца на сайце кіраўніка НКР Араіка Аруцюньяна.

Варданьян прыйшоў на зьмену звольненаму ў той жа дзень дзяржміністру Артаку Беглар'яну, паведамляе выданьне News.am. Акрамя ўказу аб прызначэньні дзяржміністрам Варданьяна, Аруцюньян сваім другім указам пашырыў паўнамоцтвы новапрызначанага чыноўніка, даручыўшы яму каардынаваць дзейнасьць шэрагу міністраў непрызнанай рэспублікі, сярод якіх міністры аховы здароўя, юстыцыі, замежных спраў, сельскай гаспадаркі і іншыя.

Рубэн Варданьян
Рубэн Варданьян

Варданьян таксама будзе каардынаваць работу начальніка Службы дзяржаўнага кантролю, старшыняў некалькіх камітэтаў: кадастру і кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю, па пытаньнях матэрыяльнай шкоды, дзяржаўных даходаў і па кіраваньні дзяржаўнымі інспэкцыямі.

На пачатку верасьня Рубэн Варданьян вырашыў адмовіцца ад расейскага грамадзянства і пераехаць жыць у Арцах (так у Армэніі называюць непрызнаную рэспубліку Нагорны Карабах).

Ён удакладніў, што прычынай яго пераезду ў Арцах стала тое, што «ў многіх людзей [у Арцаху] зьявілася апатыя, адчуваньне, што яны кінутыя, што яны нікому не патрэбныя. Я лічу, што гэта непрымальна. Я лічу, што пасьля вайны 2020 году мы, армяне ўсяго сьвету, абавязаныя быць разам з Арцахам». Варданьян падкрэсьліў, што лічыць пераезд адзіным спосабам сваім прыкладам паказаць, наколькі важны для яго Арцах.

Рубэн Варданьян — ураджэнец Ерэвана, заснавальнік і былы ўладальнік інвэстыцыйнай кампаніі «Тройка Диалог», якую ў 2011 годзе набыў Ашчадбанк. У 2021 годзе Forbes ацаніў багацьце Варданьяна ў $ 1 млрд.

У Ерэване дзейнічае ягоны фонд «Ініцыятывы разьвіцьця Армэніі»: Варданьян інвэстуе ў адукацыю, рэстаўруе помнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG