Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандлёвую сетку «Алмі» аштрафавалі за павышэньне цэн на сацыяльна значныя тавары


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

ЗАТ «Юніфуд» (сетка крамаў «Алмі») аштрафавалі за перавышэньне гранічных памераў гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары. Рашэньне вынес эканамічны суд Менску 6 кастрычніка. Яно не абскарджвалася і набыло моц, паведамляе прэс-служба суду.

Адзначаецца, што «розьніца паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі сацыяльна значных тавараў па завышаных цэнах, і разьліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасьці з заканадаўствам, склала больш за 9,6 тыс. рублёў», піша BPN.

Гандлёвую сетку аштрафавалі на 19 283,02 рубля. Службовую асобу, адказную за фармаваньне цэнаў, аштрафавалі на тры базавыя велічыні.

Адміністрацыйную справу на «Юніфуд» завялі яшчэ да абвяшчэньня мараторыю на рост цэнаў, пасьля чаго падобныя выпадкі пачалі падпадаць пад крымінальны перасьлед.

  • 6 кастрычніка Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сытуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву нумар 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэнаў». 10 кастрычніка ён скарэктаваў сваю пазыцыю: «Галоўнае — не забарона на рост цэнаў. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сыстэмы кантролю за цэнаўтварэньнем. А да выпрацоўкі гэтай сыстэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расьці не павінны».
  • 19 кастрычніка выйшла пастанова ўраду № 713, якой уведзена рэгуляваньне цэнаў на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. 27 кастрычніка стала вядома, што пастанову скарэктавалі. Саўмін вызначыў пералік тавараў, цэны на якія рэгулявацца ня будуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG