Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь: дарога да свабоды». У цэнтры Вільні адкрылася выстава ананімнай мастачкі. Фотарэпартаж

У цэнтры Вільні адкрылася выстава карцін беларускай мастачкі. На ёй можна пабачыць 46 твораў. У мэтах бясьпекі імя мастачкі не раскрываецца. На гэтым тыдні на выставе зьявіцца 10 тысяч паштовак з выявамі работ. Іх можна будзе ўзяць бясплатна. Выставу «Беларусь: дарога да свабоды» можна ўбачыць да 16 лістапада на Ратушнай плошчы ў Старым горадзе Вільні. Выстава арганізаваная пры падтрымцы амбасады ЗША. На адкрыцьці прысутнічала Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі амэрыканскай амбасады.


XS
SM
MD
LG