Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўмбаўм


Разгон Маршу ў Курапаты 1 лістапада 2020
Разгон Маршу ў Курапаты 1 лістапада 2020

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Таксама ў гэты дзень

1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінула каля 60 тысячаў чалавек.

1800—у Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага Дома, афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША.

Белы дом
Белы дом

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1868Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1873 Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.

1890Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1908 Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

Яўгенія Пфляўмбаўм і Якуб Колас, 1948
Яўгенія Пфляўмбаўм і Якуб Колас, 1948

1912 Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

1933 Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.

Вячаслаў Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў
Вячаслаў Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў

У памяці

1888 Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі
Мікалай Пржавальскі

1893 Ян Матэйка, польскі мастак.

Люблінская унія. Ян Матэйка
Люблінская унія. Ян Матэйка

1971 Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.

1972Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт .

Эзра Паўнд
Эзра Паўнд

1984 Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

Пётра Сергіевіч. Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робюяць агляд паўстанцаў
Пётра Сергіевіч. Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робюяць агляд паўстанцаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG