Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАК апублікаваў відэа пра найвялікшых гімнастак сьвету, не ўключыўшы туды 4-разовую алімпійскую чэмпіёнку беларуску Корбут


Вольга Корбут
Вольга Корбут

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) апублікаваў відэа «Эвалюцыя жаночай спартыўнай гімнастыкі» безь беларускі Вольгі Корбут.

На старонцы МАК у сацыяльных сетках зьявілася відэа, прысьвечанае разьвіцьцю спартовай гімнастыкі. У яго ўвайшлі нарэзкі выступленьняў спартовак з Алімпійскіх гульняў з 1956 па 2008 гг.

У відэа, які піша «Трыбуна», зьявіліся гімнасткі:

  • Мэльбурн-1956 — Агнеш Келеці (Вугоршчына)
  • Мэхіка-1968 — Вера Часлаўска (Чэхаславаччына)
  • Манрэаль-1976 — Надзя Камэнэчы (Румынія)
  • Лос-Анджэлес-1984 — Мэры Лу Рэтан (ЗША)
  • Барсэлёна-1992 — Лавінія Мілашавічы (Румынія)
  • Атлянта-1996 — Лілія Падкапаева (Украіна)
  • Атэны-2004 — Каталіна Понар (Румынія)
  • Пэкін-2008 — Насьця Люкін (ЗША)

У роліку няма гімнастак, якія прадстаўлялі СССР, у тым ліку 4-разовай алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Корбут. Беларуска з Горадні ўпершыню ў гісторыі сусьветнай гімнастыкі выканала ўнікальны элемэнт «пятля Корбут».

Беларуска заваявала тры залатыя мэдалі на Алімпіядзе ў Мюнхэне-1972 і яшчэ адзін у Манрэале-1976. Таксама яна ўзяла па срэбным мэдалі на абедзьвюх названых Гульнях.

Цяпер «пятля Корбут» не выконваецца на афіцыйных спаборніцтвах, бо забаронена правіламі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG