Пра гэта паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.
У пахаваньні могуць знаходзіцца целы ня менш як 17 чалавек. Жыхары вёскі Капанкі паведамілі, што расейскія вайскоўцы 13 красавіка прывезьлі целы на двух грузавіках, выкапалі экскаватарам яму і скінулі іх туды. Месца пахаваньня вайскоўцы разраўнавалі танкамі, не пакінулі ніякіх адзнак і не далі гэтага зрабіць іншым.
У верасьні ўкраінская армія падчас контарнаступу вызваліла ў Харкаўскай вобласьці горад Ізюм і яшчэ больш за 300 населеных пунктаў. Расейскія войскі пакінулі паўночныя раёны рэгіёну. Пазьней у Ізюме знайшлі масавае пахаваньне, у якім знаходзіліся целы 436 чалавек. Улады Ўкраіны паведамілі, што ў большасьці з іх маюцца прыкметы гвалтоўнай сьмерці, а трыццаці — сьляды катаваньняў.