Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскай паказалі ліставаньне паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады. Асноўныя тэмы: візы і дазвол на жыхарства


Сьвятлана Ціханоўская і Марцін Андрэлер з эстонскага Інстытуту нацыянальнай памяці
Сьвятлана Ціханоўская і Марцін Андрэлер з эстонскага Інстытуту нацыянальнай памяці

Сьвятлана Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў Эстоніі. Перад яе прыездам Нацыянальны архіў займаўся пошукам унікальных матэрыялаў часоў БНР і яе стасункаў з Эстоніяй.

Ціханоўскай паказалі арыгінал дакумэнту аб прызнаньні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР. Беларусь стала адной зь першых краін, якая прызнала Эстонію і адкрыла пасольства ў цэнтры Таліна.

Таксама ёсьць шмат дакумэнтаў зь ліставаньнем паміж беларускім прадстаўніцтвам у Таліне і ўрадам Эстоніі. Як і цяпер, так і 100 гадоў таму асноўныя тэмы ліставаньня — візы, міграцыя, дазвол на жыхарства для беларусаў у Эстоніі.

Матэрыял ліставаньня паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады
Матэрыял ліставаньня паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады
Ліставаньне паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады
Ліставаньне паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады

Прапануецца стварыць рабочую групу навукоўцаў, якія маглі б вывучыць знойдзеныя дакумэнты і прадставіць іх грамадзкасьці.

«Знойдзеныя дакумэнты зьяўляюцца сьведчаньнем 100-гадовай гісторыі нашых сяброўскіх адносін, і важна, каб стасункі паміж нашымі народамі заставаліся сяброўскімі, як і раней», — адзначыла Ціханоўская.

Копія знойдзенага ў архівах дакумэнта аб прызнанні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР
Копія знойдзенага ў архівах дакумэнта аб прызнанні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР

Ціханоўская таксама вітала ўчорашняе рашэньне Эстоніі не накіроўваць амбасадара ў Менск, а накіраваць дыпляматычнага прадстаўніка ў Вільню для наладжваньня сувязяў з дэмакратычнай Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG