Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO паставіць Украіне сыстэмы СПА для барацьбы зь бесьпілётнікамі «бліжэйшымі днямі», — Столтэнбэрг


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

NATO паставіць Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны «бліжэйшымі днямі», заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг 18 кастрычніка, пасьля таго як Украіна заявіла, што больш як тыднёвыя расейскія авіяўдары зьнішчылі амаль траціну ўкраінскіх электрастанцый.

Генэральны сакратар, выступаючы на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Бэрліне, сказаў, што сыстэмы супрацьпаветранай абароны дапамогуць Украіне абараніцца ад нападаў, у тым ліку ад бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці, якія выклікалі сьмерць і разбурэньне пасьля таго, як Расея пачала новую хвалю атакаў на Ўкраіну 10 кастрычніка.

«Самае галоўнае, што мы можам зрабіць, — гэта выканаць тое, што абяцалі саюзьнікі, актывізаваць працу і паставіць яшчэ больш сыстэм СПА», — сказаў Столтэнбэрг.

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля чарговай сэрыі ўдараў з боку Расеі заявіў, што з 10 кастрычніка зьнішчана 30% украінскіх электрастанцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG