Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя перадасьць Украіне сыстэмы СПА. Пару дзён таму гэта ўжо зрабіла Нямеччына


Зьбіты іранскі дрон ва Ўкраіне
Зьбіты іранскі дрон ва Ўкраіне

Францыя аб’явіла, што прадаставіць Украіне сыстэму супрацьпаветранай абароны і пашырыць праграму навучаньня ўкраінскіх вайскоўцаў.

Міністар абароны Сэбасьцьен Лекарню заявіў у інтэрвію Le Parisien, што да дзьвюх тысяч украінскіх вайскоўцаў будуць разьмешчаныя ў воінскіх частках у Францыі, чаргуючыся для праходжаньня тыднёвай баявой падрыхтоўкі, у тым ліку для навучаньня на абсталяваньні, якое забясьпечвае Францыя.

Ракетныя батарэі СПА Crotale, якія Францыя рыхтуецца адправіць ва Ўкраіну, будуць асабліва карысныя ў барацьбе з бесьпілётнікамі і супраць бамбардзіровак з паветра.

У Францыі 12 такіх батарэй, сказаў міністар. Ён не ўдакладніў, колькі зь іх адправяць Украіне, але заявіў, што пастаўка будзе «важнай для таго, каб яны маглі абараніць сваё неба».

На гэтым тыдні стала вядома, што Ўкраіна атрымала ад Нямеччыны чатыры устаноўкі сыстэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T SLM.

Гэта сыстэма нямецкай вытворчасьці найвышэйшай клясы, якой няма пакуль нават у самой нямецкай арміі. Радыюс дзеяньня IRIS-T SLM — да 40 км. Ён можа супрацьстаяць паветраным цэлям — самалётам, верталётам, бесьпілётным лятальным апаратам, а таксама манэўраным і супрацьрадыёлакацыйным ракетам — якія ляцяць на вышыні да 20 км.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG