Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заявы Лукашэнкі пра ядзерную пагрозу ад Польшчы — дэзынфармацыя і правакацыя», — былы кіраўнік бюро NATO ў Маскве


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

14 кастрычніка ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «Польшча — галоўны ініцыятар ужываньня ядзернай зброі».

Паводле яго, польскія ўлады дамагаюцца разьмяшчэньня ў сваёй краіне амэрыканскай ядзернай зброі.

Гэтыя заявы Лукашэнкі мы папрасілі пракамэнтаваць польскага экспэрта па праблемах бясьпекі, старшага навуковага супрацоўніка Фонду Пуласкага, былога дырэктара інфармацыйнага бюро NATO ў Маскве (2010–2015) Робэрта Пшчэля.

Робэрт Пшчэль
Робэрт Пшчэль

Тое, што кажа гэты чалавек, — гэта дэзынфармацыя і правакацыя. Гэта ня мае дачыненьня да рэальнасьці, але мае — да складаных адносін Лукашэнкі з Масквой.

У NATO ёсьць тры краіны, якія маюць ядзерную зброю — гэта ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя. Гэтая зброя ёсьць у арсэнале Альянсу. Але ён падыходзіць да гэтага пытаньня вельмі адказна. Ёсьць пэўная палітыка nuclear sharing — разьмяшчэньня ядзернай зброі ў краінах альянсу. Дыскусія аб зьмене гэтага існага разьмяшчэньня яшчэ нават не пачыналася. Так што на сёньняшні дзень проста няма прадмету абмеркаваньня.

І сёньня калі каму і варта задаваць пытаньні, дык гэта Расеі, якая ледзь ня штодзень пагражае ядзернай зброяй. Такіх безадказных паводзін не было нават у Савецкага Саюзу. А што да Беларусі, дык сёлета па прапанове Лукашэнкі з Канстытуцыі быў выдалены артыкул аб бязьядзерным статусе краіны. Так што пытаньні трэба задаваць Лукашэнку і Пуціну, а не кіраўніцтву Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG