Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы спартовы сайт Беларусі by.tribuna.com пераходзіць на беларускую мову


Дзьмітры Навоша
Дзьмітры Навоша

Расейскамоўныя матэрыялы на сайце таксама будуць, але асноўнай мовай выданьня стане беларуская.

«Цяпер Tribuna будзе пераходзіць на беларускую мову. Упершыню спартовае мэдыя загаворыць па-беларуску. Упершыню наагул у гісторыі краіны», — заявіў генэральны дырэктар і сузаснавальнік мэдыяхолдынгу Tribuna Digital Дзьмітры Навоша ў размове на YouTube-канале «Мне тоже не нравится».

Разам з тым ён падкрэсьліў, што выданьне ня будзе выключна беларускамоўным:

«Нават ва Ўкраіне Tribuna не перайшла толькі на ўкраінскую. Ёсьць і расейскамоўны кантэнт. Адказ просты: каб украінцы не чыталі расейскіх мэдыя».

На думку Навошы, «гетаізацыі» не адбудзецца, проста неабходна падтрымліваць і разьвіваць родную мову.

«Вельмі важна не заганяць сябе ў гета. Лукашэнка ўвесь час спрабуе загнаць нас у гета. Яны ўвесь час спрабуюць: змагары, паўпалякі і ўсякае такое. Важна адыходзіць ад гэтай пасткі. Але трэнд на адраджэньне беларускай мовы мне вельмі падабаецца», — дадаў заснавальнік «Трыбуны».

Сайт па нядзелях ужо некалькі месяцаў вядзе свае сацыяльныя сеткі на беларускай мове. Чытачы рэсурсу часта прасілі павялічыць колькасьць артыкулаў на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG