Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За забойствам дачкі ідэоляга «русского мира» Дугіна стаяць украінцы, — спэцслужбы ЗША


Дар’я Дугіна
Дар’я Дугіна

Спэцслужбы ЗША мяркуюць, што прадстаўнікі ўкраінскага ўраду санкцыянавалі тэракт пад Масквой у жніўні, у выніку якога загінула Дар’я Дугіна, дачка вядомага расейскага шавініста Аляксандра Дугіна.

Пра тое, што ў ЗША лічаць украінскі бок датычным да таго забойства, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў афіцыйных амэрыканскіх структурах.

Амэрыканскія спэцслужбы называюць гэты акт элемэнтам тайнай кампаніі, якая можа пашырыць канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай.

ЗША ня бралі ўдзелу ў атацы ані шляхам перадачы выведнай інфармацыі, ані іншай дапамогі, заявілі выданьню афіцыйныя асобы. Амэрыканскія чыноўнікі таксама запэўнілі, што ня ведалі пра апэрацыю загадзя.

Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасьць да забойства Дугінай.

Увечары 20 жніўня ў расейскім Падмаскоўі ўзарваўся аўтамабіль дачкі расейскага філёзафа Аляксандра Дугіна Дарʼі Дугінай. Жанчына загінула на месцы, ёй было 30 гадоў.

Паводле адной з вэрсій, у аўтамабілі меўся ехаць сам Дугін, але ў апошні момант перасеў у іншую машыну. Расейскія праваахоўнікі мяркуюць, што гэта быў замах на забойства, ФСБ абвінаваціла ў гэтым Украіну і хутка знайшла нібыта падазраваную.

Сама Дар’я Дугіна актыўна падтрымлівала вайну супраць Украіны, была на акупаваных тэрыторыях гэтай дзяржавы і заклікала да забойстваў украінцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG