Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская паліцыя пацьвердзіла арышт падазраванага ў шпіянажы на карысьць беларускіх уладаў Мантаса Данелюса


Праваахоўнікі арыштавалі грамадзяніна Літвы Мантаса Данелюса, які падазраецца ў шпіянажы, пацьвердзілі у аўторак у паліцыі Літвы агенцтву BNS.

«Мы можам пацьвердзіць, што гэты чалавек затрыманы, ён падазраецца ў шпіянажы», — сказаў агенцтву BNS у аўторак прадстаўнік паліцыі Рамунас Матоніс, паведамляе delfi.lt

Паводле яго, падазраванаму судом абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту на два месяцы.

Дасудовае расьсьледаваньне, пачатае ў супрацоўніцтве з Дэпартамэнтам дзяржаўнай бясьпекі Літвы, вядуць супрацоўнікі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, ім кіруе Віленская акруговая пракуратура, паведаміў Рамунас Матоніс.

«Каб не пашкодзіць сьледзтву, мы пакуль ня можам падрабязьней камэнтаваць гэтае расьсьледаваньне», — сказаў ён.

Як паведаміў незалежны тэлеканал «Белсат», праваахоўныя органы падазраюць, што спадар Данелюс пранік у беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў інфармацыю пра іх беларускай выведцы.

Паводле інфармацыі «Белсату», Данелюс прадстаўляўся бізнэс-кансультантам, чытаў лекцыі і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. Паводле тэлеканалу, гэты чалавек дапамагаў арганізацыям «Наш дом» і «Дапамога».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG