Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Запароскай вобласьці Ўкраіны на вайне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік


Пахаваньні байцоў, якія загінулі за Ўкраіну
Пахаваньні байцоў, якія загінулі за Ўкраіну

Усяго вядома пра сьмерць у баях за Ўкраіну 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расейскай агрэсіі.

Свабодзе стала вядома зь некалькіх крыніц, што ў Запароскай вобласьці загінуў яшчэ адзін добраахвотнік-беларус. Прозьвішча ці пазыўны прасілі не даваць.

Пазьней полк Каліноўскага паведаміў у фэйсбуку, што баец быў забіты 3 кастрычніка падчас штурмавой апэрацыі, а яшчэ чатыры байцы былі параненыя.

Грамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, пахавалі ў Чаркаскай вобласьці.

Як паведамілі ў Тальноўскай гарадзкой тэрытарыяльнай грамадзе, пахаваньне адбылося ў нядзелю, 2 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG