Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне суд скасаваў арышт рахункаў кампаніі, зарэгістраванай на дачку ўласьніка «Санта Брэмар»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзін з кіеўскіх судоў скасаваў арышт, накладзены на банкаўскія рахункі прыватнай кампаніі «Санта Україна». Канчатковая яе ўласьніца — Яна Машэнская, дачка беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага, аднаго з бэнэфіцыяраў беларуска-нямецкага прадпрыемства «Санта Брэмар».

У прыватнасьці, суд скасаваў арышт на рахункі, адкрытыя ў пяці ўкраінскіх банках, і дазволіў кампаніі ажыцьцяўляць зь іх выплату заробкаў супрацоўнікам, а таксама абавязковых плацяжоў і збораў у дзяржаўны бюджэт і сацыяльныя фонды, аплату камунальных паслуг, за ахову і на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.

Актывы і рахункі групы кампаній, якія раней належалі Аляксандру Машэнскаму, а ў сьнежні 2020 году былі перарэгістраваныя на ягоную дачку, арыштавалі ў траўні.

Сьледчыя расьсьледуюць крымінальную справу паводле ч. 2 артыкула 364-1 і ч. 2 артыкула 110-2 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — злоўжываньні паўнамоцтвамі службовай асобы юрыдычнай асобы, незалежна ад формы ўласнасьці (караецца штрафам ад 68 да 102 тысяч грыўняў, арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў або пазбаўленьнем волі на 3–6 гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады), а таксама фінансаваньне дзеяньняў, учыненых з мэтай гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, зьмены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны (караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў з пазбаўленьнем права на два гады займаць пэўныя пасады і канфіскацыяй маёмасьці).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG