Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада заявіла, што дапаможа Ўкраіне ў аднаўленьні пашкоджанай расейскімі абстрэламі чыгункі


Цягнік у Днепрапятроўскай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны пасьля расейскага авіяўдару
Цягнік у Днепрапятроўскай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны пасьля расейскага авіяўдару

Урад Канады будзе садзейнічаць рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры Ўкраіны на дзяржаўным і прыватным узроўнях.

Пра гэта заявіў міністар транспарту Канады Амар Альгабра, піша Укрінформ.

«У якасьці ключавога хаўрусьніка і партнэра ў намаганьнях па аднаўленьні Ўкраіны ўрад Канады будзе прыцягваць шырокі спэктар галіновых партнэраў і партнэраў па ланцугу паставак, каб дапамагчы ў прыняцьці абгрунтаваных рашэньняў аб чыгуначных грузавых перавозках. Разам з нашымі прамысловымі партнэрамі мы забясьпечым працяг перамяшчэньня людзей і тавараў, якія крытычна важныя для падтрыманьня дабрабыту ўкраінцаў», — сказаў Альгабра.

Паводле яго, урады Канады і Ўкраіны сумесна з «Укрзалізницею» і Канадзкай чыгуначнай асацыяцыяй стварылі рабочую групу, закліканую садзейнічаць рэканструкцыі ўкраінскай транспартнай інфраструктуры.

«Грунтуючыся на значным досьведзе канадзкіх чыгуначных кампаній-апэратараў у перавозцы значнай колькасьці грузаў і кіраваньні высакаякаснай грузавой чыгуначнай сыстэмай, чыгункі будуць даваць інструкцыі і рэкамэндацыі па вырашэньні транспартных праблем», — растлумачылі ў Міністэрстве транспарту Канады.

Сустрэча адбылася на палях 41-й сэсіі Асамблеі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі, якая праходзіць у гэтыя дні ў Манрэалі. Беларускай дэлегацыі на яе ня выдалі візы. На Асамблеі абмяркоўваюць ў тым ліку інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёту з Раманам Пратасевічам на борце 18 траўня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG