Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках спыніўся выхад незалежнай газэты «ЎзГорак» — яна выходзіла 12 гадоў


Газэта «ЎзГорак»
Газэта «ЎзГорак»

У Беларусі працягваюць зьнікаць незалежныя СМІ. Асабліва цярпяць папяровыя выданьні, бо друкарні адмаўляюць ім у паслугах, а лягістыка ўскладненая.

22 верасьня выйшаў апошні друкаваны нумар газэты «ЎзГорак», якую доўгія гады выпускалі незалежныя журналісты ў Горках. Рэдакцыя вырашыла прыпыніць выхад выданьня з прычыны шэрагу праблем, якія паўсталі перад ёю, паведамляе сайт выданьня horki.info.

Пра дакладныя прычыны спыненьня выхаду нічога не гаворыцца.

«Нумар газэты „ЎзГорак“, які выйшаў 22 верасьня, апошні. Прынамсі сёлета. Мы вырашылі прыпыніць выхад нашага выданьня... Спадзяёмся, не назаўжды. Прыйдуць іншыя часы, і мы будзем працаваць для вас і разам з вамі, як гэта было апошнія 12 год. Будзем пісаць пра людзей нашага рэгіёну, іх жыцьці і пра праблемы, якія іх хвалююць», — піша рэдакцыя.

Рэдакцыя грамадзка-палітычнага выданьня знаходзіцца ў Горках, газэта лічылася абласной, але асноўны кантынгент яе чытачоў складалі жыхары Горацкага, Дрыбінскага і Мсьціслаўскага раёнаў Магілёўшчыны.

Змаганьне ўлады супраць недзяржаўных СМІ

У 2020–2021 гадах перасталі выходзіць на паперы шэраг незалежных газэтаў нацыянальнага і рэгіянальнага абсягу. Большасьць газэтаў спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Перасьлед працягнуўся ў 2022-2023 гг.

Праблемы з друкарнямі паўсталі перад рэдакцыямі выданьняў:

  • «Белгазета»,
  • «Брестская газета»,
  • «Газета Слонімская»,
  • «Информ-прогулка»,
  • «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»,
  • «Лидер-пресс».
  • «Народная воля»,
  • «Новы час»,
  • «Рэгіянальная газета»,
  • «Свободные новости плюс»,
  • «Ганцавіцкі час».

У многіх рэдакцыях і ў журналістаў дома прайшлі ператрусы. Некаторыя рэдакцыі зазналі некалькі ператрусаў.

Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».

Мэдыя і мэдыяарганізацыі, прызнаныя ўладай «экстрэмісцкімі фармаваньнямі/арганізацыямі»: Радыё Свабода, Белсат, БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by, Kyky.org, Наша Ніва, Хартыя’97, Флагшток, Hrodna.life, Volkovysk.by, Маланка Медыя, «Бабруйск Online», «Брестская газета», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Мост, Люстэрка, Ранак, Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар, Tribuna.com Беларусь, Ex-press.livе.

У Воршы па рашэньні пракуратуры заблякавалі рэгіянальны партал Orsha.eu, у Гомлі «Свободные новости Плюс», у Віцебску «Витебский курьер».

Некаторыя рэдакцыі самі вырашылі спыніць выхад папяровых вэрсій, як, напрыклад, «Информ-прогулка» ў Лунінцы ці «ЎзГорак» у Горках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG