Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Сочы пра мабілізацыю: «Уцяклі 30 тысяч, ну 50 тысяч. Хай бягуць»


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. Сочы, Расея, 26 верасьня 2022
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. Сочы, Расея, 26 верасьня 2022

Сустрэча 26 верасьня папярэдне не анансавалася, але калі самалёт Лукашэнкі вылецеў зь Менску ў Расею, стала ясна, што рыхтуюцца новыя перамовы.

Уладзімір Пуцін зноў прымае зь візытам Аляксандра Лукашэнку ў Сочы. У гэтым горадзе яны сустракаюцца ўжо не ўпершыню.

Сёлета Пуцін правёў з Лукашэнкам ужо шэсьць сустрэч.

«Мы ўбачылі, што можам жыць нармальна. Ніякага страху няма. Ну а Эўропа, калі адурэла, няхай думае», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба «Пул Первого».

На сустрэчы Лукашэнка ў адной заяве згадаў эмігрантаў зь Беларусі, якія нібыта «просяцца назад» і тэму ўцёкаў ад мабілізацыі ў Расеі.

«Ёсьць розныя людзі. Вось ёсьць нейкі водападзел і крытэр, у нас у 2020 годзе, у Расеі цяпер, які паказвае, хто ёсьць хто. У гэтым нічога дрэннага няма. У нас мабілізацыяй палохаюць, тут нехта пабег за мяжу. Слухайце, у Расеі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, хай уцяклі 30 тысяч, ну 50 тысяч. А калі б яны тут засталіся, яны што, нашымі людзьмі былі б? Хай бягуць. Я ня ведаю, як вы да гэтага ставіцеся, а я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі».

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін 21 верасьня абвясьціў мабілізацыю, назваўшы яе «частковай». Улады заявілі пра намер набраць у войска 300 тысяч рэзэрвістаў, якія адслужылі ў войску. Аднак, як пазьней паведамілі расейскія СМІ, улады плянуюць мабілізаваць на вайну з Украінай больш за мільён грамадзян.

З моманту абвяшчэньня мабілізацыі ў Расеі амаль кожны дзень праходзяць антываенныя акцыі пратэсту, колькасьць затрыманых ужо ідзе на тысячы. Таксама людзі падпальваюць ваенкаматы, у горадзе Усьць-Ілімск паранілі вайсковага камісара. У Дагестане людзі ўступілі ў процістаяньне з паліцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG