Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя забароніць уезд у краіну расейскім турыстам і ня будзе даваць прытулак ухілістам ад мабілізацыі

Мабілізацыя, Камсамольск-на-Амуры
Мабілізацыя, Камсамольск-на-Амуры

Фінляндыя цалкам забароніць уезд і транзыт па краіне расейскім турыстам з шэнгенскімі візамі, а таксама ня будзе даваць часовы прытулак тым, хто ўцякае з Расеі ад мабілізацыі.

Паводле словаў міністра замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста, акрамя забароны на ўезд у краіну на аснове шэнгенскіх віз, будзе перагледжаны тэрмін дзеяньня ўжо выдадзеных віз для грамадзян Расеі. Выключэньне, як адзначае Хаавіста, будзе зробленае для тых расейцаў, якім будзе неабходна заехаць у Фінляндыю з прычыны сямейных абставінаў, працы ці навучаньня.

Кіраўнік МЗС Фінляндыі ўдакладніў, што забарона на ўезд у краіну для грамадзян РФ уступіць у сілу на наступным тыдні.

22 верасьня Саэйма Латвіі зацьвердзіла папраўкі да іміграцыйнага закону, якія ўзмацняюць жорсткасьць умовы падаўжэньня відаў на жыхарства для грамадзян РФ, а таксама ўводзяць фактычную забарону на атрыманьне доўгатэрміновых працоўных віз.

Латвія таксама ня будзе выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Расеі, якія жадаюць пазьбегнуць мабілізацыі, або прапускаць іх празь мяжу ў выпадку, калі ў іх ужо ёсьць шэнгенская віза. Паводле словаў міністра замежных спраў краіны Эдгарса Рынкевічса, гэтае рашэньне прадыктавана «меркаваньнямі бясьпекі».

Эстонія таксама адмовілася даваць прытулак расейцам, якія імкнуцца пазьбегнуць мабілізацыі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG