Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь скарачае пасольства Эстоніі ў Менску да двух супрацоўнікаў і адклікае свайго пасла з Таліна


Мапа Эстоніі ў колерах нацыянальнага сьцяга
Мапа Эстоніі ў колерах нацыянальнага сьцяга

МЗС Беларусі 23 верасьня выклікала часовую павераную ў справах Эстоніі ў Беларусі Трыін Хіесалу.

У ведамстве заявілі, што прааналізавалі дзеяньні эстонскага кіраўніцтва, «у ліку якіх афіцыйныя спробы прысвоіць права выступаць ад імя беларускага народу і авантуры на пляцоўцы ААН».

«Яны ня могуць быць расцэненыя інакш, як правакацыі ў адносінах да сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны», — паведамілі ў МЗС Беларусі.

У выніку афіцыйны Менск «ня бачыць сэнсу шырокай дыпляматычнай прысутнасьці Эстоніі на сваёй тэрыторыі» і скарачае штат пасольства з 1 кастрычніка да консула і супрацоўніка адміністрацыйна-тэхнічнага пэрсаналу.

Аналягічна беларускі бок скароціць дыпляматычную прысутнасьць у Эстоніі, амбасадара адклікаюць для кансультацый, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Раней афіцыйны Менск ужыў аналягічныя захады да амбасадаў Польшчы і Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG