Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку паказалі меч часоў ВКЛ, які знашлі ў Дзьвіне. ФОТА


Меч XV-XVI часоў ВКЛ, які знайшлі ў Дзьвіне
Меч XV-XVI часоў ВКЛ, які знайшлі ў Дзьвіне

Меч знайшоў работнік Полацкага падразьдзяленьня МНС падчас падводнай рыбалкі.

У канфэрэнц-залі Музэя беларускага кнігадрукаваньня 22 верасьня адбылася прэзэнтацыя новага музэйнага прадмета — мяча XV-XVI стст. (часоў ВКЛ), паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Унікальную знаходку знайшоў пажарны Полацкага аддзела МНС Аляксандр Брыль у жніўні сёлета падчас падводнай рыбалкі. У рацэ Дзьвіне на глыбіні каля 3 мэтраў на ўчастку паміж мостам у раёне Запалоцьця і вёскі Чарнешчына мужчына знайшоў меч.

Меч часоў ВКЛ, знойдзены ў Дзьвіне работнікам Полацкага падразьдзяленьня МНС
Меч часоў ВКЛ, знойдзены ў Дзьвіне работнікам Полацкага падразьдзяленьня МНС

«Вырашыў парыбачыць, пашукаць сома на глыбіні, а тут такая знаходка. Выцягнуў, адразу думаў, што гэта навадзел, але потым пачытаў. Выявілася, што зброя часоў Сярэднявечча», — падзяліўся Аляксандр.

Пасьля ён аднёс меч на працу, а начальнік Полацкага падразьдзяленьня МНС Сяргей Аваднёў перадаў яго ў музэйны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка.

Але, перш чым музэйны прадмет стане экспанатам, яму неабходна прайсьці інвэнтарызацыю, навуковае вывучэньне і рэстаўрацыю.

«Знаходка вельмі цікавая, раней у нас такіх не было. Гэта своеасаблівая пячатка часу. Агульная даўжыня мяча 128 см, вага прыкладна 1,6 кг. У выніку дасьледаваньня хімічнага складу мяча ўстаноўлена, што лязо і гарда выраблены з загартаванай высокавугляроднай сталі, а наверша — зь незагартаванага жалеза. Матэрыялам для вырабу інкрустацыі стала двухкампанэнтная латунь без дадатковых прымешак», — расказаў рэстаўратар Аляксандар Волкаў.

Меч часоў ВКЛ, знойдзены ў Дзьвіне работнікам Полацкага падразьдзяленьня МНС. Падчас прэзэнтацыі
Меч часоў ВКЛ, знойдзены ў Дзьвіне работнікам Полацкага падразьдзяленьня МНС. Падчас прэзэнтацыі

Работы па рэстаўрацыі і вывучэньні музэйнага прадмета працягваюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG