Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: У Нямеччыне ўжо замарозілі расейскія актывы на суму 4,8 млрд эўра


У Нямеччыне з пачатку дзеяньня санкцый, уведзеных Эўразьвязам супраць Расеі за яе вайну ва Ўкраіне, замарозілі і канфіскавалі расейскіх актываў на агульную суму 4,8 млрд эўра.

Пра гэта паведамляе Spiegel са спасылкай на нямецкае Міністэрства эканомікі.

Каля паловы гэтай сумы складаюць грашовыя сродкі расейскіх уладальнікаў у банках Нямеччыны. Крыху больш за 1 мільярд эўра — кошт рухомай маёмасьці, напрыклад яхтаў, што належалі расейскім алігархам, якія трапілі пад санкцыі. Астатняя частка — нерухомасьць і іншыя віды актываў.

У Мінэканомікі ФРГ лічаць гэта чарговым пацьвярджэньнем значнага ўплыву санкцый на расейскую эканоміку. Паводле ацэнак нямецкіх экспэртаў, у гэтым годзе валавы ўнутраны прадукт Расеі ўпадзе як мінімум на шэсьць працэнтаў, а паводле прагнозаў на 2023 год — зьнізіцца яшчэ на 1-5%.

Пасьля таго, як Расея ў канцы лютага напала на Ўкраіну, ЗША, Вялікая Брытанія, Эўразьвяз і шэраг іншых краін увялі некалькі пакетаў санкцый супраць расейскай эканомікі, фінансавай сыстэмы, буйных кампаній, алігархаў, палітыкаў, у тым ліку прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, а таксама членаў яго сям’і і найбліжэйшага атачэньня.

Абмежаваньні былі накладзены на абʼекты дарагой нерухомасьці, супэрʼяхты і самалёты, якія належаць некалькім мільярдэрам. Расея ўводзіць санкцыі ў адказ, падкрэсьліваючы, што «ваенная спэцапэрацыя» ва Ўкраіне, як Масква называе ўварваньне, зьвязана з абаронай нацыянальных інтарэсаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG