Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады не дазволілі выступіць у Менску расейскаму гурту Shortparis, лідэр якога мае антываенную пазыцыю


Гурт Shortparis
Гурт Shortparis

Міністэрства культуры Беларусі ня выдала дазвол на правядзеньне канцэрту Shortparis, заплянаванага на 26 верасьня ў Prime Hall.

«Як ні сумна, замест таго каб радасна рыхтавацца да канцэрту, які мы ўсе так доўга чакалі, нам давядзецца рыхтавацца да звароту білетаў», — напісалі арганізатары канцэрту Shortparis.

Shortparis — расейскі гурт з Санкт-Пецярбурга, грае ў стылях post-pop, pop-noir, avant-pop, experimental.

У чэрвені і ліпені Shortparis даваў канцэрты ў Расеі. Цяпер у гурта эўрапейскі тур — выступы ўжо прайшлі ў Польшчы, Латвіі, Нямеччыне і Чэхіі, чакаюцца канцэрты таксама ў Нідэрляндах і Бэльгіі.

У кліпах і песьнях Shortparis, якія выйшлі за апошнія месяцы пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну многія гледачы і слухачы ўлавілі антываенную пазыцыю музыкаў (пра гэта ў тым ліку сьведчаць камэнтары пакінутыя пад відэа ў youtube).

Большая частка аўдыторыі калектыву зрабіла такія ж высновы пасьля прагляду нядаўняга інтэрвію ютуб-каналу «ещёнепознер» саліста групы Мікалая Камягіна.

Мікалая таксама аштрафавалі за ўдзел у антываеннай акцыі ў Пецярбургу 24 лютага.

Вакаліст гурта Shortparis Мікалай Камягін
Вакаліст гурта Shortparis Мікалай Камягін

Аднак адназначнага выказваньня ад усяго калектыву ў дачыненьні да вайны Расеі з Украінай пакуль не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG