Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве перагледзяць школьныя падручнікі на расейскай мове


Міністэрства адукацыі Літвы заявіла, што перагледзіць усе падручнікі на расейскай мове, прызначаныя для літоўскіх школ.

Кіраўніца міністэрства Юргіта Шукжыдзінене заявіла, што ў школьнай праграме недапушчальны вобраз Расеі, які прадстаўлялі старыя падручнікі.

Першай кнігай, якая выклікала крытыку ўладаў, стаў падручнік расейскай мовы «У добры шлях», у якім Расея апісвалася як дэмакратычная дзяржава. У прыватнасьці, літоўскім школьнікам у падручніку прапаноўвалася зьдзейсьніць падарожжа ў «расейскі» Крым. Падручнік канфіскаваны з абарачэньня; астатнія школьныя падручнікі на расейскай мове праверыць Нацыянальнае агенцтва па адукацыі (NEA).

У выпадку, калі падручнікі будуць прызнаныя не адпаведнымі сучаснай палітычнай сытуацыі, іх прыбяруць зь бібліятэк. Школам, якія пасьпелі іх закупіць, пакрыюць выдаткі на набыцьцё новага навучальнага матэрыялу.

Агулам пад перагляд трапяць 13 падручнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG