Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятнаццаць гадоў узмоцненага рэжыму «за пляны»: вынесены прысуд аднаму з «рэйкавых партызан»


Да 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму прыгаварыў Віцебскі абласны суд Сяргея Канавалава. Мужчыну прызналі вінаватым адразу па некалькіх артыкулах, у тым ліку па арт. 289 КК (Акт тэрарызму).

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суду паведамляе Zerkalo.

Як вынікае з паведамленьня, справу разглядаў Віцебскі абласны суд у закрытым судовым паседжаньні.

Канавалава прызналі вінаватым у наўмысных дзеяньнях, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасьці, у падрыхтоўцы да зьдзяйсьненьня акта тэрарызму і наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін. Па сукупнасьці яму прызначылі 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 300 базавых велічыняў.

У даход дзяржавы канфіскаваны яго мабільны тэлефон як сродак учыненьня злачынства.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», справу разглядаў судзьдзя Яўген Буруноў.

Раней праваабаронцы прызналі Канавалава палітвязьнем, а КДБ унёс яго ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Супрацоўнік Віцебскай дыстанцыі сыгналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленьне Беларускай чыгункі» Сяргей Канавалаў, паводле зьвестак МУС, нібыта плянаваў вывесьці са строю сыстэмы, якія забясьпечваюць бясьпеку чыгуначнага руху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG