Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ зафіксаваў чарговыя выпадкі рэпрэсій супраць незалежных журналістаў у рэгіёнах


Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы.

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманьне.

Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў ізноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося ня менш як пяць ператрусаў у журналістаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю.

Вядома як мінімум пра адно затрыманьне. Паводле зьвестак БАЖ, на сёньня ў няволі 29 прадстаўнікоў мэдыя.

У прыватнасьці, пра прыезд сілавікоў да сваёй маці паведаміў глыбоцкі журналіст Кастусь Шыталь, які выехаў за мяжу:

«Яна жыве ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёну. Я ў яе доме прапісаны, але не жыву там з 2008 году, і ніякіх маіх рэчаў там няма. Прыехалі пяць чалавек, двое зь іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасьці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі. Прасілі перадаць, каб я вяртаўся ў Беларусь — маўляў, «мы зь ім проста пагаворым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG