Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX–XXI стст.» прызналі «экстрэмісцкай»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» кнігу пісьменьніка Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX–XXI стст.».

Як піша «Медыязона», выданьне зьявілася ў абноўленым «сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфарма.

Анатоль Тарас у сваёй кнізе расказаў пра ўсе найважнейшыя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі расьсяленьня беларускага этнасу за 12 стагодзьдзяў, а таксама пісаў пра міты і памылкі, распаўсюджаныя як у масавай сьвядомасьці, так і ў сучаснай гістарыяграфіі, паведамлялася ў анатацыі.

Рэцэнзіі на кнігу дагэтуль можна знайсьці на сайтах беларускіх кнігарняў. На адным зь іх рэйтынг кнігі на падставе 33 водгукаў чытачоў складаў чатыры зоркі зь пяці. Рэцэнзіі карыстальнікаў былі палярныя, піша Zerkalo.io.

Раней у сьпіс трапіла іншая кніга пісьменьніка — «Беларусь на ростанях».

Сёлета ў канцы траўня кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» беларускія ўлады таксама прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG