Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, у чым вінавацяць гомельскага журналіста Яўгена Меркіса


Яўген Меркіс
Яўген Меркіс

У Гомлі 14 верасьня затрымалі журналіста Яўгена Меркіса і правялі ператрус у ягонага бацькі і сяброўкі. Першапачаткова паведамлялася, што справа датычыць нібыта заклікаў да санкцыяў.

Як інфармуе Гомельская вясна, стала вядома, што журналісту выставілі абвінавачаньне паводле артыкула 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Такім чынам Яўгену Меркісу можа пагражаць зьняволеньне ад 2 да 6 гадоў.

Яўгена затрымалі ўчора пасьля ператрусу і зьмясьцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня.

Увечары ў сераду прайшоў ператрус і ў Сьвятланы Кастэнкі, ягонай сяброўкі. Яна працуе ў Цэнтры інклюзіўнай культуры, займаецца з малавідушчымі і глухімі, таксама валянтэрыць у «Скажы жыцьцю „так“» — арганізацыі, якая займаецца анкалягічнымі праблемамі.

Яўген Меркіс супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат», ён вядомы ў Гомлі журналіст, гісторык і краязнаўца. Пасьля прызнаньня шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваньнямі не працаваў журналістам, засяродзіўся на краязнаўчай дзейнасьці. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, ён адбываў «суткі» ў ІЧУ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG