Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законапраект аб амністыі да 17 верасьня не паступаў у Палату прадстаўнікоў


Палата прадстаўнікоў
Палата прадстаўнікоў

На нядаўняй нарадзе Аляксандар Лукашэнка прапанаваў разгледзець праект амністыі да Дня народнага адзінства, які адзначаць 17 верасьня. Аднак у прыёмнай Палаты прадстаўнікоў сёньня раніцай паведамілі, што праект закону да іх яшчэ не паступаў, піша Zerkalo.io.

Любы законапраект, перш чым трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі, спачатку паступае на ўхвалу ў Палату прадстаўнікоў, а потым у Савет Рэспублікі.

«Адказнымі за падрыхтоўку дакумэнта прызначаны МУС, Вярхоўны суд і Генэральная пракуратура, — сказалі Zerkalo.io ў прыёмнай Палаты прадстаўнікоў. — Да нас праект гэтага закону пакуль не паступаў, і нават прыкладна невядома, калі паступіць. Можа, калі я пакладу слухаўку, ён трапіць да нас. Магу сказаць адно: на гэты момант (на 11.00) яго ў Палаце няма».

У прыёмнай паведамілі, што займацца дакумэнтам будзе камісія па нацыянальнай бясьпецы. Яе ўзначальвае былы начальнік Генштабу Ўзброеных сіл, а цяпер дэпутат Алег Белаконеў.

У прыёмнай камісіі па нацыянальнай бясьпецы, у сваю чаргу, паведамілі, што дакумэнт і да іх пакуль не паступаў. Калі паступіць — ня ведаюць.

«Нам гэтую інфармацыю ніхто не дае. Калі паступіць, тады паступіць, — сказалі ў прыёмнай камісіі па нацыянальнай бясьпецы. — Мы нават ня ведаем, на якім ён сьвеце».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG