Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна адкрыцьця Купалаўскага тэатру, дзень нараджэньня Лявона Вольскага

Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1853 ― Турэччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна.

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса.

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі».

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін — экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст.

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч.

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.

1953 — Раман Якаўлеўскі, беларускі журналіст.

Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.

Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

У памяці

1321 ― Дантэ Алігʼеры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня.

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка.

2000 ― Ежы Гедройць, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопіса «Kultura».

2000 ― Галіна Русак, беларуская мастачка, грамадзкая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША.

Беларуская мастачка з Амэрыкі Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец
Беларуская мастачка з Амэрыкі Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG