Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове зарэгістравалі фонд, які будзе бараніць правы беларускіх імігрантаў і дапамагаць ўкраінскаму войску


Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі жанчынамі. Украіна, Львоў, 2021 год
Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі жанчынамі. Украіна, Львоў, 2021 год

Пра ўтварэньне арганізацыі «Дабрачынны фонд „Свабодная Беларусь“» паведаміў Аляксей Францкевіч.

«Вельмі сымбалічна, што 8 верасьня, у дзень, калі адзначаецца адна з найбуйнейшых перамог над Маскоўскай дзяржавай, адбылася рэгістрацыя дабрачыннай арганізацыі «Дабрачынны фонд „Свабодная Беларусь“» (БО «БФ „ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ“»).

508 гадоў таму аб’яднанае войска літоўцаў, украінцаў і беларусаў пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага перамагло рускае войска. Час абʼяднацца і паўтарыць слаўныя старонкі нашай агульнай гісторыі», — напісаў кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч.

Паводле ягоных слоў, мэтамі дабрачыннага фонду зьяўляюцца:

  • дапамога беларусаў Украіне ў дасягненьні перамогі над Расеяй;
  • стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьне сувэрэнітэту народу Беларусі;
  • абарона правоў беларусаў ва Ўкраіне.

Сярод задач арганізацыі таксама названыя:

  • аказаньне дапамогі ўзброеным сілам Украіны (пастаўкі абмундзіраваньня, прыбораў начнога бачаньня, мэдычнага абсталяваньня, лекавых прэпаратаў і інш.);
  • дапамога ўцекачам (эвакуацыя, прадастаўленьне жыльля, адзеньня, прадуктаў харчаваньня і інш.);
  • правядзеньне інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на фармаваньне антываеннай грамадзкай думкі ў Беларусі;
  • інфармаваньне насельніцтва аб ваенных злачынствах, якія ўчыняюцца расейскімі акупантамі і іх беларускімі саўдзельнікамі супраць украінскага народу;
  • разьвіцьцё валянтэрскага руху беларусаў ва Ўкраіне;
  • садзейнічаньне дэмакратычным сілам Беларусі ў супрацьдзеяньні дэспатызму і аўтарытарызму;
  • аказаньне юрыдычнай, псыхалягічнай і іншай дапамогі беларусам, якія знаходзяцца ва Ўкраіне, у вырашэньні міграцыйных, сацыяльных, эканамічных і іншых пытаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG