Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Нямеччыны другі раз з пачатку вайны наведвае Кіеў


Аналена Бэрбок
Аналена Бэрбок

10 верасьня ў Кіеў прыбыла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбок, паведамляюць міжнародныя СМІ. Яе візыт загадзя не анансаваўся.

Прыбыўшы ў сталіцу цягніком, Бэрбок заявіла, што Нямеччына «будзе працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе неабходна — пастаўкамі зброі, а таксама гуманітарнай і фінансавай дапамогай».

Плянуецца, што Бэрбок сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітрыем Кулеба і іншымі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе спосабы дапамогі Нямеччыне ў разьмінаваньні і расьсьледаваньні меркаваных ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі на тэрыторыі Ўкраіны.

Па словах міністра, яна разумее, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «разьлічвае на тое, што нам надакучыць спачуваць пакутам Ўкраіны».

Яна таксама спаслалася на цэны на энэрганосьбіты, якія ўзьляцелі ў Эўропе з-за абмежаваньня Расеяй паставак нафты і прыроднага газу – дзеяньняў, якія, па словах Захаду, Масква прымае ў адказ на санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

«Ён (Пуцін – рэд.) верыць, што можа падзяліць нашы грамадзтвы хлусьнёй і шантажаваць нас пастаўкамі энэргіі, а таксама што ён можа пазбавіць нас здольнасьці абараняцца ад гэтай жорсткай атакі на ўсе нашы каштоўнасьці», — дадала Бербок.

Яна выказала меркаваньне, што гэтая тактыка не спрацуе.

Гэта другі візыт Бэрбок ва Ўкраіну пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў краіну ў лютым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG