Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў мае намер дамагацца ад Масквы кампэнсацыі шкоды ў $300 мільярдаў


Адзін з разбураных падчас вайны жылых раёнаў Марыюпаля.
Адзін з разбураных падчас вайны жылых раёнаў Марыюпаля.

Украіна мае намер дабівацца выплаты Расеяй рэпарацый у памеры 300 мільярдаў даляраў, заявіў украінскі міністар юстыцыі.

У апублікаваным у пятніцу камэнтары нямецкай мэдыягрупе Funke Дзяніс Малюська сказаў, што Кіеў выступае за прыняцьце Генасамблеяй ААН рэзалюцыі па ўсталяваньні міжнароднага кампэнсацыйнага мэханізму.

Памер шкоды інфраструктуры Ўкраіны ў выніку расейскага вайсковага ўварваньня ацэньваецца ў значна большую суму, 300 мільярдаў даляраў — гэта ўсё актывы расейскага нацыянальнага банка ў краінах «Групы сямі», якія былі «замарожаныя» ў рамках санкцый пасьля пачатку вайны, піша DPA.

Акрамя доступу да сродкаў Банка Расеі Ўкраіна, паводле слоў кіраўніка Мінюста, зацікаўлена ў доступе да замежных рахункаў расейскіх дзяржпрадпрыемстваў, а таксама да канфіскаванай уласнасьці расейскіх алігархаў.

Украіна ўжо патрабавала кампэнсацыі ад Расеі праз уварваньне на сваю тэрыторыю. У чэрвені ўкраінскі Мінюст падаў пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека, запатрабаваўшы поўнага вываду войскаў і прысуджэньня грашовай кампэнсацыі пацярпелым у выніку агрэсіі. На першым этапе ўварваньня шкода ад вайны ацэньвалася ў 80 мільярдаў долараў, адзначае «Медуза».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG