Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Латвіі прагаласаваў за вывад Латвійскай праваслаўнай царквы з-пад улады Маскоўскага патрыярхату


Мітрапаліт Рыгі і ўсяе Латвіі Аляксандар
Мітрапаліт Рыгі і ўсяе Латвіі Аляксандар

Саэйма Латвіі ў тэрміновым парадку падтрымала законапраект аб вывадзе Латвійскай праваслаўнай царквы з-пад улады Маскоўскага патрыярхату РПЦ.

Гэтую ініцыятыву ў парлямэнт падаў прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левітс, паведамляе рэсурс Delfi.

«Прыняцьце закону замацуе гістарычную самастойнасьць і незалежнасьць Латвійскай праваслаўнай царквы і прадухіліць уплыў або ўладу Расейскай праваслаўнай царквы над нашай царквой», — заявіў старшыня парлямэнцкай камісіі правоў чалавека і грамадзкіх спраў Артус Кайміньш.

Закон вызначае парадак зацьвярджэньня і адхіленьня мітрапаліта, архіяпіскапаў і япіскапаў. Юрыдычныя зьмены ня тычацца кананічных пытаньняў, зазначаецца ў анатацыі да законапраекту. Царква да 31 кастрычніка павінна прывесьці статут у адпаведнасьць з новымі патрабаваньнямі закону.

«Латвійская праваслаўная царква таксама была праінфармаваная аб падрыхтаваным законапраекце. Магу запэўніць, што Латвійская праваслаўная царква і мітрапаліт Аляксандар могуць разьлічваць на поўную падтрымку латвійскай дзяржавы, якая юрыдычна прызнае аўтакефальны статус царквы», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Латвіі.

Пакуль не вядома, як на прыняцьце гэтага закону адрэагавалі кіраўніцтва Латвійскай праваслаўнай царквы і Маскоўскі патрыярхат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG