Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны Ціханоўскай Аб’яднаны пераходны кабінэт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»


Павал Латушка, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Валер Сахашчык і Валер Кавалеўскі падчас абвяшчэньня Аб’яднанага пераходнага кабінэту
Павал Латушка, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Валер Сахашчык і Валер Кавалеўскі падчас абвяшчэньня Аб’яднанага пераходнага кабінэту

Такое рашэньне вынес КДБ Беларусі 30 жніўня.

«Група грамадзянаў, якая зьяўляецца кіраўнікамі, стваральнікамі і ўдзельнікамі ініцыятывы „Абʼяднаны пераходны кабінэт“, ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», — сказана ў адпаведным сьпісе на сайце МУС.

9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб стварэньні абʼяднанага пераходнага Кабінэту, які будзе працаваць на галоўныя мэты:

  • Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.
  • Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак.
  • Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў.
  • Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.
  • І ў выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні.

У склад Кабінэту увайшлі:

  • Павал Латушка — прадстаўнік Кабінэту ў транзыце ўлады;
  • Аляксандар Азараў — прадстаўнік у аднаўленьні правапарадку;
  • Валер Кавалеўскі — прадстаўнік у замежных справах;
  • Валер Сахашчык — прадстаўнік Кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.

7 верасьня Кабінэт апублікаваў першую пастанову — «Аб абароне незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG