Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія танкеры абыходзяць забарону на заход у парты ЭЗ, — «Схемы»


Пасьля таго як расейскім караблям забаранілі заходзіць у парты Эўразьвязу, расейскія танкеры па-ранейшаму экспартуюць нафтапрадукты ў Эўропу, перагружаючы іх на караблі пад сьцягамі краін ЭЗ.

Гэта адбываецца ў Чорным моры каля Румыніі. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні праекту Радыё Свабода «Схемы», журналісты якога прааналізавалі маршруты расейскіх нафтаналіўных танкераў у Чорным моры з дапамогай сыстэм маніторынгу суднаў Marine Traffic і Equasis.

Журналісты выявілі, у прыватнасьці, дзьве адладжаныя схемы.

Першы — поўныя расейскія танкеры выходзяць з расейскіх партоў, спыняюцца ў Чорным моры ў раёне Румыніі, а там адбываецца перавалка на караблі пад сьцягамі краін Эўразьвязу, якія дастаўляюць нафтапрадукты ў парты іншых краін, у тым ліку краін Эўрапейскага Зьвязу.

«Вось як, напрыклад, расейская нафта трапляе ў Грэцыю. 27 ліпеня расейскі танкер Mekhanik Antonov перавёў груз на танкер Georgia пад сьцягам Мальты (суднаўладальнік — грэцкая кампанія) каля порту Канстанца. 28 і 29 ліпеня Georgia атрымала груз з расейскага судна VF Tanker 8.

VF Tanker 8 вярнуўся ў Расею пустым, а гружаны Georgia выгрузіўся ў тым жа грэцкім порце Agioi Theodoroi 10 жніўня», — гаворыцца ў расьсьледаваньні.

У другой схеме задзейнічаны танкер-назапашвальнік New Legend пад сьцягам Лібэрыі. Ужо пяты месяц ён спакойна стаіць у моры каля Канстанцы (Румынія). Расейскія танкеры рэгулярна запраўляюць яго з чэрвеня гэтага году. А New Legend, у сваю чаргу, перагружае нафту або нафтапрадукты на іншае судна. І ўжо гэтае судна або заходзіць у эўрапейскі порт і разгружаецца, або працягвае «эстафэту», і чацьвёртае судна ў гэтым ланцужку заходзіць у порт краіны ЭЗ.

Так, 2 ліпеня New Legend, які напаўняюць расейскія танкеры, дагрузіў мальтыйскае судна San Sebastian. San Sebastian перагрузіў на грэцкі танкер Minerva Vaso. 15 ліпеня Minerva Vaso была разгружаная ў Грэцыі.

Расейскія танкеры, задзейнічаныя ў схемах, належаць кампаніі «Волжское пароходство», якой валодае бізнэсовец Уладзімір Лісін. Ён узначаліў рэйтынг самых багатых людзей Расеі па вэрсіі расейскага Forbes у 2022 годзе.

Уладзімір Лісін
Уладзімір Лісін

На пачатку сакавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн забараніў імпарт расейскай нафты ў ЗША, а Эўразьвяз пачаў распрацоўваць плян паэтапнай адмовы ад расейскіх энэрганосьбітаў.

У красавіку, калі ЭЗ прыняў чарговы пакет санкцый супраць Расеі ў адказ на ваенную агрэсію супраць Украіны, ён уключаў забарону на доступ у парты ЭЗ суднам, зарэгістраваным пад расейскім сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG