Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol выявіў, хто затрымліваў і вёў панк-музыку Жаркевіча ў кайданках і зь дзверцамі ад халадзільніка

Віктар Жаркевіч і адзін з канваіраў
Віктар Жаркевіч і адзін з канваіраў

Паводле аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў музыку Віктара Жаркевіча затрымлівалі байцы Ўнутраных войск Арцемій Паўлічэнка і Кірыл Барысік.

Відэа з затрыманым музыкам Віктарам Жаркевічам было распаўсюдзілі 5 верасня.

На відэа сілавікоў Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэстнымі стыкерамі – з нацыянальнымі сьцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны апранутая чырвоная каска з Пагоняй, рукі – у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі самога цягнуць да аддзялення.

Канвой на відэа апрануты ў спартыўныя касцюмы, кепкі, а твары схаваў пад маскамі, з-пад якіх відаць толькі вочы і нос. Аднак ByPol вызначыў іх асобы.

Арцемій Паўлічэнка зьяўляецца сынам былога камандзіра САХР Дзмітрыя Паўлічэнкі, супраць якога ўводзілі санкцыі за меркаваную датычнасьць за зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі, а Кірыл Барысік тройчы быў пацярпелым па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.

Сілавікі, якія паводле ByPol затрымалі Віктара «Мао» Жаркевіча
Сілавікі, якія паводле ByPol затрымалі Віктара «Мао» Жаркевіча

XS
SM
MD
LG