Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выраку Рабковай беларускія праваабаронцы сустрэліся зь міністрам замежных спраў Фінляндыі


Павал Сапелка і Пекка Хаавіста
Павал Сапелка і Пекка Хаавіста

Праваабаронцы распавялі кіраўніку фінскага МЗС Пекку Хаавісту і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадзтва, адносіны да вайны ва Ўкраіне.

Пра сустрэчу паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». У размове зь фінскімі дыпляматамі беларускія праваабаронцы адзначылі, што ўзровень рэпрэсій і катаваньняў, якія ўжываюцца ўладамі Беларусі да мірных грамадзянаў, не зьмяншаецца, колькасьць палітвязьняў бесьперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца 7 сябраў «Вясны», у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Асобную ўвагу прысутныя зьвярнулі на жорсткі прысуд каардынатарцы Валянтэрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і валянтэру Андрэю Чапюку.

Юрыст ПЦ «Вясна» Павал Сапелка адзначыў:

«Гэтая сустрэча зьяўляецца важным сьведчаньнем таго, што беларускі парадак дня — сытуацыя ў краіне, становішча арганізацый грамадзянскай супольнасьці, узровень крызісу правоў чалавека — застаюцца на высокай пазыцыі ў дэмакратычных краінах, нягледзячы на аб’ектыўную сытуацыю, якая склалася пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Федэрацыі ва Ўкраіну і выкліканага гэтым крызісу.

Для нас вельмі важна прызнаньне „Вясны“ на высокім узроўні ў якасьці надзейнай і абʼектыўнай крыніцы праверанай інфармацыі аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Мы таксама разглядаем такога кшталту сустрэчы як магчымасьць яшчэ раз падкрэсьліць неабходнасьць падтрымкі ахвяр палітычна матываванага перасьледу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG