Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: Эўразьвяз ня ўвёў візавых абмежаваньняў супраць беларусаў


Сьцяг Эўразьвязу
Сьцяг Эўразьвязу

Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб поўным спыненьні дзеяньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму з Расеяй з 12 верасьня. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў выніку гэтага не адбылося.

Афіцыйны дакумэнт апублікаваны на сайце Эўракамісіі.

Консульствам краін ЭЗ рэкамэндавана правяраць просьбітаў шэнгенскіх віз на прадмет пагрозы бясьпецы Эўразьвязу і міжнародных адносін. Прыярытэтам выдачы шэнгенскіх віз расейцам стануць гуманітарныя прычыны.

Цягам апошніх тыдняў гучалі прапановы абмежаваць або спыніць выдачу візаў і для грамадзянаў Беларусі.

«Сёньня ўжо афіцыйна: з дакумэнтаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваньнях выключана згадка беларусаў. Дзякуй усім, хто дапамагаў. Беларусы не агрэсары. Беларусы змагаюцца за сваю свабоду і падтрымліваюць Украіну!», — напісаў у сваім тэлеграм-канале дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя ўзначалілі рух за больш строгія забароны на выдачу віз расейскім турыстам. Паколькі ЭЗ забараняе паветраныя зносіны на рэйсах з Расеі, большасьць падарожнікаў выкарыстоўваюць свае сухапутныя межы для паездак у іншыя краіны Эўразьвязу, дзе правілы не такія строгія. Пасьля атрыманьня візы ў краіну ЭЗ уладальнік дакумэнта можа свабодна падарожнічаць па Шэнгенскай зоне Эўразьвязу.

Нямеччына і Францыя ўзначалілі іншы бок у дыскусіі, заявіўшы, што абмежаваньне віз для расейцаў было б контрпрадуктыўным, паколькі Эўразьвяз спрабуе змагацца за «сэрцы і розумы» тых расейцаў, якія не падтрымліваюць агрэсію Масквы супраць Украіны.

Кіеў заклікаў блёк забараніць выдачу віз усім расейцам, акрамя палітычных дысыдэнтаў. Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў у інтэрвію РС 30 жніўня, што «называць гэтую вайну праблемай Пуціна», а не праблемай расейскага грамадзтва, якое ў асноўным падтрымлівае свайго прэзыдэнта, — гэта самападман".

Усе 27 чальцоў ЭЗ павінны былі пагадзіцца на любую прынятую меру, якая абмяжоўвае выдачу віз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG