Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 101 год беларускаму Чырвонаму Крыжу


Чырвоны Крыж дапамагае менчукам у сьпёку, жнівень 2017
Чырвоны Крыж дапамагае менчукам у сьпёку, жнівень 2017

Падзеі 6 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

6 верасьня 1921 году было заснавана таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1492 Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспэдыцыю.

Помнік Калюмбу ў Н'ю-Ёрку
Помнік Калюмбу ў Н'ю-Ёрку

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з горадзенскай вязьніцы перадаюць у СССР.

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў, старэйшых за 6 гадоў, насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда.

1952 ― у Жэнэве падпісаная Ўсясьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1954 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. — Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт).

1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».

Зьезд «Маладога Фронту», 2015
Зьезд «Маладога Фронту», 2015

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаў і іншых высокіх асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1751 — ​Салямон Майман, беларускі і габрэйскі філёзаф

1792 Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.

1903 Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.

1907Леанід Рахленка, беларускі актор і рэжысэр.

У памяці

1656 Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэмуарыст.

1907 Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.

1921 Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1954 Уладзімер Марзон, беларускі хірург.

1998 Акіра Курасава, японскі рэжысэр.

Акіра Курасава
Акіра Курасава

2007 Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.

Лючана Павароці
Лючана Павароці

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG