Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва «Письма в клеточку» спыняе працу. Як яшчэ можна дасылаць лісты палітвязьням

Лісты палітвязьням. Ілюстрацыйнае фота
Лісты палітвязьням. Ілюстрацыйнае фота

Прычына — ужо больш за паўгода валянтэры не атрымліваюць адказаў.

«Гэта вельмі засмучае і ставіць пад сумнеў сэнс і карысьць нашай працы», — пракамэнтавалі прадстаўнікі ініцыятывы.

Яшчэ адна прычына ў тым, што валянтэраў, якія застаюцца ў краіне, усё менш, а палітвязьняў усё больш.

Раней валянтэрам можна было даслаць электронны ліст для палітвязьня, яны яго раздрукоўвалі і адсылалі ў турму.

Застаецца яшчэ дзьве падобныя ініцыятывы, каб дасылаць лісты палітвязьням

Апрача таго лісты можна дасылаць самастойна, знайшоўшы адрасы палітвязьняў на сайце «Вясны».

XS
SM
MD
LG