Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне запрасіла тры гады зьняволеньня палітвязьню Ледніку, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі


Ігар Леднік. Архіўнае фота
Ігар Леднік. Архіўнае фота

Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, пачаўся 2 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Менску.

Палітоляг, сябра БСДП Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Міжнародна прызнаны нэўтралітэт Беларусі — гарантыя бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ». Артыкул выйшаў 28 сьнежня 2020 году, а 7 чэрвеня 2021 году ён зьявіўся ў інтэрнэце.

Пракуратура Беларусі знайшла ў ім «заведама лжывыя, ганебныя і зьневажальныя для гонару і годнасьці Лукашэнкі зьвесткі, спалучаныя з абвінавачаньнем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бясьпекі чалавецтва». Ледніка абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 367 КК

Як піша «Вясна», абвінавачаньне ў ходзе судовага працэсу запрасіла для Ледніка пазбаўленьня волі тэрмінам на тры гады ў калёніі агульнага рэжыму. Вынясеньне прысуду адбудзецца 6 верасьня ў 10:30 у судзе Ленінскага раёну Менску.

Справу разглядае судзьдзя Тацяна Шоцік.

Перасьлед Ігара Ледніка

Ігар Леднік — сябра БСДП з Барысава, яго затрымалі 18 красавіка 2022 году. 18 ліпеня суд Барысаўскага раёну прызнаў інфармацыйную прадукцыю яго Facebook-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У межах крымінальнай справы вядома пра выклік у Сьледчы камітэт як мінімум сямі сябраў БСДП.

Як паведамляе тэлеграм-канал «БСДП», Леднік мае інваліднасьць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камэры ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. Паведамлялася, што стан здароўя палітвязьня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG