Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьніжаюцца пяты месяц запар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьнізіліся ў жніўні. Такая тэндэнцыя назіраецца пяты месяц запар пасьля рэкорднага максымуму ў сакавіку гэтага году, гаворыцца ў справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO).

У жніўні індэкс харчовых цэнаў FAO склаў 138,0 пункта, што на 1,9% ніжэй, чым у ліпені, зафіксаваўшы зьніжэньне пяты месяц запар. Аднак паказчык Індэксу, які адсочвае штомесячныя зьмены сусьветных цэнаў на кошык харчовых тавараў, застаўся на 7,9% вышэйшым, чым год таму, у жніўні 2021 году. Усе пяць субіндэксаў FAO у жніўні ўмерана зьнізіліся.

Індэкс цэнаў на збожжавыя FAO у жніўні склаў у сярэднім 145,2 пункта, што на 1,4% ніжэй, чым у ліпені, але ўсё ж на 11,4% вышэй за значэньне жніўня 2021 году. У жніўні сусьветныя цэны на пшаніцу ўпалі на 5,1%, зафіксаваўшы зьніжэньне трэці месяц, абумоўленае паляпшэньнем пэрспэктываў вытворчасьці, асабліва ў Канадзе і ЗША, а таксама аднаўленьнем экспарту з партоў Чорнага мора з Украіны. Тым ня менш, сусьветныя цэны на пшаніцу засталіся на 10,6% вышэй за жнівеньскія значэньні 2021 году.

Індэкс цэнаў FAO на расьлінныя алеі ў сярэднім склаў 163,3 пункта ў жніўні, што на 3,3% менш у параўнаньні з папярэднім месяцам, у выніку чаго значэньне індэксу стала крыху ніжэй за ўзровень 2021 году.

Індэкс цэнаў на мяса FAO у сярэднім складаў 122,7 пункта ў жніўні, што на 1,5% ніжэй, чым у ліпені (цэны зьніжаюцца другі месяц пасьля рэкорднага значэньня ў ліпені 2022-га), але на 8,2% вышэй, чым год таму.

Індэкс цэнаў на цукар FAO у сярэднім склаў 110,4 пункта ў жніўні, што на 2,1% менш, чым у ліпені (зьніжэньне чацьвёрты месяц запар) і дасягнуў самага нізкага ўзроўню зь ліпеня 2021 году.

Базавы індыкатар сусьветных цэнаў на прадукты харчаваньня дасягнуў гістарычнага максымуму ў сакавіку 2022 году. Індэкс цэнаў на прадукты харчаваньня FAO склаў 159,3 пунктаў, што на 33,6% вышэй, чым у сакавіку 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG