Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Барыса Гюнтэра


Барыс Гюнтэр, жнівень 1991. Фота Ул. Кармілкіна.
Барыс Гюнтэр, жнівень 1991. Фота Ул. Кармілкіна.

Падзеі 2 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 верасьня 1943 году нарадзіўся Барыс Гюнтэр, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з аўтараў пакету дакумэнтаў, якія леглі ў падмурак прынятай 25 жніўня 1991 году пастановы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі, удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11–12 красавіка 1995 году ў Авальнай залі, абвешчанай на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Зьлева направа — Зянон Пазьняк, Барыс Гюнтэр, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Юры Беленькі. Магілёў, 1990.
Зьлева направа — Зянон Пазьняк, Барыс Гюнтэр, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Юры Беленькі. Магілёў, 1990.

Таксама ў гэты дзень

1192 — скончыўся трэці крыжовы паход, кароль Рычард Львінае Сэрца і султан Саладын падпісалі мірную дамову.

1834Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.

1928 — у Ленінградзе стварылі кінастудыю «Савецкая Беларусь». У 1939 годзе студыя пераехала ў Менск, у 1946 годзе яе перайменавалі ў «Беларусьфільм».

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1971 — Аб’яднаная Арабская Рэспубліка распалася на Эгіпет і Сырыю.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану.

1996 — ва Ўкраіне ўвялі нацыянальную валюту — грыўню.

У гэты дзень нарадзіліся

1911Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у ліку 26 беларускіх літаратараў быў расстраляны ў двары турмы НКВД.

Юлі Таўбін
Юлі Таўбін

1955Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзеяч.

У памяці

1800 Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1814 Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатам, стваральнік і кіраўнік Горадзенскай мэдычнай акадэміі.

1973Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца.

1998Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG