Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль няма ў масавай вытворчасьці». Дзе купіць беларускі ноўтбук, які Лукашэнка паказаў школьнікам


Лукашэнка дэманструе школьнікам «унікальную беларускую распрацоўку»
Лукашэнка дэманструе школьнікам «унікальную беларускую распрацоўку»

На адкрытым уроку, які Лукашэнка праводзіць для школьнікаў 1 верасьня, ён прадэманстраваў беларускі супэркампутар — «унікальную распрацоўку». Спрабуем даведацца, што за ён.

«Ім была пастаўлена задача пабадзяцца па ўсім сьвеце, знайсьці самае лепшае, тое, што мы ня можам ствараць самі — працэсары, праграмнае забесьпячэньне — і стварыць гэты кампутар. Шчыра скажу, у ім менш за 20%, каля 12% беларускага. Да канца года будзе 30%», — апісаў Лукашэнка распрацоўку.

Па ягоных словах, кампутар зрабілі на заводзе Horizont.

У крамах-дыстрыб’ютарах заводу знаходзім маніторы ды іншую тэхніку ад заводу, але кампутараў і ноўтбукаў там няма.

У аддзеле продажаў заводу таксама ня ведаюць, дзе купіць такую тэхніку. «Няма такой інфармацыі ў нас пакуль. Можа, праз тыдзень нешта будзем ведаць», — адказалі ў аддзеле.

Ёсьць яшчэ Horizont Innovation Center, можа, ноўтбук сабралі там? Там сьпярша параілі пашукаць навінку ў фірмовых крамах, але пасьля ўдакладнілі:

«Пакуль у масавай вытворчасьці яго няма», — каротка адказалі ў цэнтры. Ні якая канфігурацыя ў навінкі, ні калі яна зьявіцца ў продажы, патлумачыць там не змаглі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG