Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны выступілі з ініцыятывай прызнаць Беларусь дзяржавай-спонсарам тэрарызму


Вярхоўная Рада
Вярхоўная Рада

Пастановай прапануецца зацьвердзіць зварот Рады да ААН, Эўрапарлямэнту, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету.

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі праект пастановы аб прызнаньні ў сьвеце Беларусі дзяржавай — спонсарам тэрарызму.

Праект пастановы ініцыявалі чацьвёра дэпутатаў праўладнай фракцыі «Слуга народу» Сяргей Кузьміных, Ганна Бондар, Яўген Брагар, Аляксандар Аліксійчук, а таксама дэпутат фракцыі «Бацькаўшчына» Іван Крулько.

Пастановай прапануецца зацьвердзіць адпаведны зварот украінскіх дэпутатаў да ААН, Эўрапарлямэнту, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, NATO, Асамблеі чарнаморскай эканамічнай супрацы, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету.

У той жа час на афіцыйным сайце ўкраінскага парлямэнту тэксту самога звароту пакуль няма.

Раней паведамлялася, што зь Беларусі Расея выпусьціла па Ўкраіне больш як 700 ракет. Беларусь таксама дазволіла расейскаму войску скарыстаць сваю тэрыторыю і вайсковую інфраструктуру для ваеннага ўварваньня ў паўночныя вобласьці Ўкраіны.

28 жніўня Расея чарговым разам абстраляла з паветранай прасторы Беларусі горад Сарны Ровенскай вобласьці. Расейцы атакавалі вайсковы аб’ект. Ад ударнай хвалі пацярпелі 30 будынкаў і цэнтральная раённая лякарня. Абышлося без ахвяр.

11 жніўня міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ўкраінскі бок кожны раз рэагуе на абстрэлы з тэрыторыі Беларусі дыпляматычнымі нотамі пратэсту «для фіксацыі адпаведных фактаў для пацьвярджэньня наданьня Беларусьсю сваіх паветранай прасторы і тэрыторыі для ажыцьцяўленьня расейскай агрэсіі супраць Украіны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG