Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў запусьціла некалькі ракет па Ўкраіне з паветранай прасторы Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», якая спэцыялізуецца на маніторынгу ваеннай актыўнасьці ў Беларусі, паведамляе аб ракетных ударах з беларускай тэрыторыі па Ўкраіне.

У напрамку паўднёвага захаду некалькі ракет з расейскіх зьнішчальнікаў каля 19:30 былі запушчаныя з тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Беларусі, з Петрыкава, Турава. У Кастрычніцкім раёне быў заўважаны бамбавік Ту-22М. У Столінскім паведамлялі аб гуках стрэлаў у небе.

Пазьней над Мсьціславам заўважылі самалёты, якія вярталіся ў Расею.

Ва Ўкраіне паведамляюць аб «прылётах» у Ровенскай і Валынскай вобласьці, ёсьць інфармацыя аб адсутнасьці электрычнасьці ў Сарненскім раёне Ровеншчыны. Ракетныя ўдары пацьвердзіў кіраўнік Ровенскай АА Віталь Коваль. Паводле яго, патрапілі ў аб'ект ваеннай інфраструктуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG