Міхайлаўка цяпер знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, Рыжкоў узначаліў мясцовую паліцыю пасьля фармаваньня ў населеным пункце прарасейскай адміністрацыі. Ён знойдзены павешаным, невядома, ці была яго сьмерць гвалтоўнай альбо гаворка ідзе пра самагубства.
Рыжкоў служыў ва ўкраінскіх памежных частках, пасьля сыходу ў адстаўку заснаваў грамадзкую арганізацыю «Памежнікі Міхайлаўшчыны». Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, ён сам зьвярнуўся да прарасейскай адміністрацыі і прапанаваў сябе ў якасьці «начальніка паліцыі».
- Раней неаднаразова паведамлялася аб сьмярцях супрацоўнікаў прарасейскіх адміністрацый на ўкраінскіх тэрыторыях, узятых пад кантроль расейскімі войскамі. 24 жніўня ў выніку падрыву аўтамабіля загінуў кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Міхайлаўкі Іван Сушко. 26 жніўня ў Бярдзянску быў узарваны аўтамабіль намесьніка начальніка гарадзкога ДАІ Аляксандра Калесьнікава, ён памёр у шпіталі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў